Знайсці
14.09.2022 / 13:082РусŁacБел

«Вельмі мала засталося тых, да каго не даходзіць наогул». Кузняцоў — пра змену эпох

Блогер Пётра Кузняцоў у сваім канале піша пра тое, як, на яго думку, грунтоўна і незваротна мяняецца свет, і хто апынаецца за бортам цывілізацыі. Публікуем яго пост.

Скрыншот з відэа

«Калі хтосьці яшчэ сумняваецца, што мы жывём у эпоху змены эпох, — самы час перастаць сумнявацца. Гарбачоў памёр — усе сказалі: «Сышла эпоха». Каралева сышла — такая ж гісторыя. Але гэта яшчэ, аказваецца, не ўсё.

Часы, калі Паўночная Карэя лічылася эталонам ізаляванай дзяржавы, таксама, па ўсёй бачнасці, прайшлі — рэйтынгі абнаўляюцца. Чым не яшчэ адна эпоха, якая мінула?

Тут на цырымонію развітання з Лізаветай запрасілі ўсе краіны. Вось усе. Акрамя Расіі, Беларусі і, бонусам, Мʼянмы. Нават Іран запрасілі, хай і на ўзроўні паслоў, мы ж наогул у лізе «па-за ўзроўнямі» апынуліся. Такія справы.

У апошні час, у сувязі з ашаламляльнымі падзеямі на фронце, у расійскай прапагандзе ўсё шырэй ужываецца мэсэдж «мы адны ваюем супраць НАТА і ўсяго Захаду, а Украіна — ну, так сабе». Мэсэдж чаканы, таму што зручны — для апраўданняў.

Насамрэч, ваюе, вядома, Украіна і ўкраінцы.

Але частка праўды ў тым, што іх падтрымала вельмі шмат краін і народаў. Сапраўды, вельмі шмат — амаль увесь свет як такі і ўжо сапраўды ўвесь цывілізаваны свет.

Таму што гэта таксама — прыкмета змены часоў, эпох, дамінуючых каштоўнасцяў і парадыгмаў.

ХХ стагоддзе было, мабыць, апошнім, калі людзям яшчэ хацелася жыць па праве сілы.

Пасля Другой сусветнай, вядома, трэнд змяніўся, але, будзем шчырыя, і да канца мінулага стагоддзя, і на пачатку гэтага далёка не заўсёды анёламі былі і заходнія краіны і саюзы.

Аднак цяпер сітуацыя выглядае некалькі інакш. Гэта наогул не адкрыццё — не ўсе на Захадзе хочуць падтрымліваць Украіну. Паглядзіце, як Германію і нямецкіх чыноўнікаў ломіць ад гэтай неабходнасці, ды і не толькі іх.

Але трэба. Але даводзіцца, таму што інакш не зразумеюць ні ўласныя народы, ні іншыя краіны — партнёры і саюзнікі. Таму што сённяшні свет, ён ужо іншы, і як бы хто ні ставіўся да Украіны, украінскай тэмы і праблемы, сам расклад, у якім хтосьці спрабуе знішчыць яе толькі па праве сілы, вырашае ўсё. І ў гэтым свет адзіны.

Змяняюцца людзі, змяняюцца часы, змяняюцца эпохі і каштоўнасці. У той ці іншай ступені гэта даходзіць да ўсіх: да Шольца — хутчэй, да Кім Чэн Ына — павольней, але ўсё ж…

Вельмі мала засталося тых, да каго не даходзіць наогул. Настолькі мала, што свет лічыць магчымым дэманстратыўна іх ігнараваць.

Расія, Беларусь, Мʼянма — вельмі сумнеўны патэнцыял для будаўніцтва альтэрнатыўнай цывілізацыі ва ўсіх сэнсах і з усіх пунктаў гледжання.

Значыць, раней ці пазней (хутчэй, раней) эпохі зменяцца і тут».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
141
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
7
Сумна
9
Абуральна
6
6
Пытагне/адказаць/
14.09.2022
Чаму я павiнны чытаць меркаваннi Петры Кузняцова?
0
Затопчут/адказаць/
14.09.2022
лукашенко точно напросился на козла отпущения (опущения).
Ведь он, 28 лет, поносил и продолжает поносить и оскорблять весь цивилизованный Мир, языком лукашенко война с цивилизованным миром идёт 28 лет.
Цивилизованный мир, НАКОНЕЦ, услышал оскорбления лукашенко в свой адрес и начал принимать ответные меры. Вот и вся смена эпох.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930