Знайсці
14.09.2022 / 12:303РусŁacБел

У гістарычнай частцы Брэста адновяць будынак думы

У гістарычнай частцы Брэста плануюць пабудаваць цэнтр баўлення вольнага часу з рэстаранам. Вонкавы выгляд будынка будзе паўтараць архітэктуру страчанай больш за стагоддзе таму гарадской думы, паведамілі БелТА ў Гарвыканкаме.

Будынак думы ў Брэсце. Архіўнае фота з калекцыі Аляксандра Пашчука, «Віртуальны Брэст»

Гаворка ідзе пра ўчастак на скрыжаванні вуліц Будзённага і 17-га Верасня. Будаўніцтвам будзе займацца прыватны забудоўшчык. Паколькі гаворка ідзе аб ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра, ён абавязуецца ўзнавіць архітэктурныя рашэнні фасадаў страчанага аб’екта — гарадской думы. Яна была разбураная падчас Першай сусветнай вайны.

Праект прадугледжвае ўзвядзенне трохпавярховага будынка. На падвальным паверсе павінны размясціцца інжынерныя памяшканні, падземны паркінг на 30 машына-месцаў, спартыўны комплекс. На першым паверсе намечана адкрыць рэстаран. На астатняй тэрыторыі будуць знаходзіцца кабінеты і памяшканні іншага прызначэння. Інвестар таксама павінен добраўпарадкаваць тэрыторыю пасля заканчэння будаўніцтва і паклапаціцца аб азеляненні ўчастка, высадзіўшы шматгадовую траву, дрэвы і кусты.

Праекціроўшчыкі пастараліся, каб знешні выгляд будынка быў практычна цалкам ідэнтычны арыгіналу. «Знайшлі архіўную фатаграфію ў добрым пашырэнні. Праекціроўшчык палічыў памер цэглы, аднавіў будынак у рэальных памерах. Захавалася каля пяці фатаграфій, і па гэтых выявах аднаўлялі знешні выгляд будынка. Зразумела, што напаўненне, яго функцыя цяпер будуць іншымі», — адзначыў начальнік Упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Брэсцкага гарвыканкама Максім Суцягін. Фасад будынка плануюць абліцаваць цэглай жаўтлявага адцення. Заказчык спецыяльна шукаў такі, знайшоў вытворцу за межамі Беларусі.

У Брэсце паступова аднаўляюць квартал гістарычнай забудовы. Некаторыя будынкі рэканструююць, некаторыя будуюць нанова. У нейкіх выпадках робяць сімбіёз старой і новай забудовы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
1
Радар/адказаць/
14.09.2022
Русский мир ...
14.09.2022
"Фасад будынка плануюць абліцаваць цэглай жаўтлявага адцення." - Ну то бок не адновяць, а зробяць танную падробку. Упэўнены, нават палову элементаў на фасадзе не паўтораць, бо складана.
0
Бондар/адказаць/
14.09.2022
Уся белрэстаўрацыя гэта ўнылае убоства, якое сорамна нават рускім паказваць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930