Знайсці
13.09.2022 / 21:436РусŁacБел

У адказ на зварот армянаў Беларусь прапанавала выезд генсака АДКБ для падрыхтоўкі даклада

Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што сёння абмяркоўвалася і якія рашэнні прынятыя на пазачарговым пасяджэнні Рады калектыўнай бяспекі АДКБ. Яно адбылося сёння ўвечары па ініцыятыве Арменіі, якая ўначы падвергнулася абстрэлу сваёй тэрыторыі з боку суседняга Азербайджана.

Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась

Паводле сціслага афіцыйнага паведамлення, па даручэнні Лукашэнкі пазіцыю Беларусі паплечнікам па АДКБ давёў дзяржсакратар беларускай Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч. Ён сказаў, што наша краіна, маўляў заўсёды выступала за азербайджанска-армянскае ўрэгуляванне выключна палітыка-дыпламатычнымі метадамі, а цяперашняя сітуацыя патрабуе дасканалага вывучэння.

У выніку прапанаваны такі моцны крок рэакцыі на падзеі ў паўднёвакаўказскім рэгіёне, як выезд генеральнага сакратара АДКБ — цяпер гэтую пасаду займае беларус Станіслаў Зась — у зону канфлікту для падрыхтоўкі падрабязнага дакладу кіраўнікам дзяржаў.

У дадатак да таго прапанавана стварыць працоўную групу з ліку супрацоўнікаў сакратарыята і аб'яднанага штаба АДКБ для аналізу сітуацыі і выпрацоўкі прапаноў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
14.09.2022
Совершенно не удивлюсь, если в зону армяно-азербайджанского конфликта в не слишком уже далеком будущем будет введет миротворческий контингент НАТО, где основную боевую силу составят военнослужащие Украины (и в небольшом количестве стран Балтии) ввиду их способности, владея русским языком, договариваться на местах с представителями обоих враждующих сторон.
14.09.2022
Как же так-то Где удаль войск ОДКБ? Они так смело скакали по степят Казахстана, а тут обкакались? Ну надо же. Англичанка снова нагадила. Ну или масонство не дермлет
0
Старобiлорус/адказаць/
14.09.2022
Сюзэрн обовязон боронiть вассала, але ж вассал нi обовязон боронiть нi сюзэрна, нi iншых вассалоу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера