Знайсці
13.09.2022 / 21:303РусŁacБел

Гімназія Абельскай вырашыла праблемы з наборам за кошт вучняў з прыватных школ, якія не адкрыліся

Крыніцы Беларускага расследавальніцкага цэнтра паведамілі, што са школ, якія часова спынілі працу, назіраецца адток вучняў. Дзеці вымушаныя пераходзіць у іншыя школы, у тым ліку ў Мінскую міжнародную гімназію (ММГ), заснаваную Ірынай Абельскай.

Сёння ў Мінгарвыканкаме адбылася сустрэча кіраўнікоў прыватных школ, якія не прайшлі сертыфікацыю, з кіраўніком Цэнтральнага раёна сталіцы і з намеснікам міністра адукацыі. На гэтай сустрэчы кіраўнікі гэтых школ зрабілі справаздачу аб ліквідацыі выяўленых раней недахопаў. Пра гэта Беларускаму расследвальніцкаму цэнтру паведамілі некалькі крыніц, якія прысутнічалі на сустрэчы.

Крыніцы таксама паведамілі, што са школ, якія часова спынілі працу, назіраецца адток вучняў. Дзеці вымушаныя пераходзіць у іншыя школы, у тым ліку ў Мінскую міжнародную гімназію (ММГ), заснаваную Ірынай Абельскай.

У самой гімназіі сказалі, што «яны не сутыкаліся» з цяжкасцямі пры атрыманні сертыфікатаў. Наадварот, па словах адміністрацыі, назіраецца прыток з тых школ, якія не адкрыліся. Пры гэтым яшчэ ў жніўні ММГ абвяшчала дадатковы прыём дзяцей з-за недабору.

Знайсці інфармацыю аб тым, што сертыфікат ММГ падпісаны, немагчыма, бо школы няма ў спісах прыватных навучальных устаноў Мінска.

У пачатку новага навучальнага года толькі 6 прыватных школ з 20, размешчаных на тэрыторыі Мінска, атрымалі сертыфікаты гатоўнасці да навучальнага года. Астатнія 14 былі вымушаныя ліквідаваць выяўленыя міжведамаснай камісіяй недахопы і да гэтага часу так і не адкрылі свае дзверы для школьнікаў. А сённяшняя сустрэча ў Мінгарвыканкаме так і не дала адказу, ці дазволяць гэтым школам працаваць пасля ліквідацыі недахопаў.

Чытайце таксама:

Як Ірына Абельская аказалася заснавальніцай прыватнай школы ў Драздах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
31
0
умка/адказаць/
14.09.2022
гімназія абельскай?

чему может научить госпожа абельская?
14.09.2022
умка, известно чему - добиваться известным местом положения в вертикали...
0
тому/адказаць/
14.09.2022
умка, как поступать в вузы без экзаменов 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930