Знайсці
13.09.2022 / 21:153РусŁacБел

Крэмль нагадаў Гіркіну і іншым пра «вельмі тонкую грань» плюралізму

Крэмль вуснамі пуцінскага прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова заявіў пра неабходнасць для «патрыятычных» тэлеграм-каналаў быць акуратнымі з крытыкай расійскай «спецаперацыі». Паводле слоў Пяскова, крытычныя выказванні наконт расійскай «спецаперацыі» ва Украіне «дапушчальныя ў рамках закона», але «грань вельмі тонкая і трэба быць вельмі акуратным», піша РБК.

Ігар Гіркін (Стралкоў)

На прэс-канферэнцыі Пяскову звярнулі ўвагу, што ў святле апошніх падзей шэраг «патрыятычных» тэлеграм-каналаў, у тым ліку былога «міністра абароны ДНР» Ігара Гіркіна (Стралкова), пачалі крытыкаваць працу Мінабароны Расіі. У сувязі з гэтым у Пяскова спыталіся, ці могуць гэтыя публікацыі паўплываць на настроі расіян.

Пяскоў на гэта адказаў, што расіяне, маўляў, падтрымліваюць Пуціна, што пацвярджаюць нібыта і іх настроі і дзеянні. «Людзі сапраўды кансалідаваныя вакол тых рашэнняў, якія прымае кіраўнік дзяржавы», — адзначыў ён.

Што тычыцца іншых пунктаў гледжання і крытычна настроеных заяў, то, пакуль яны застаюцца ў рамках закона, «гэта плюралізм», сказаў пуцінскі прэс-сакратар.

«Але грань вельмі і вельмі тонкая. Тут трэба быць вельмі і вельмі акуратным», — папярэдзіў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
134
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5
1
Грань/адказаць/
13.09.2022
Ды там у іх усё вельмі тонкае.
13.09.2022
Гіркін так ці інакш ходзіць па лязе. Думаецца, ён не выпадае з вакна толькі таму, што надта ўжо рэзанансна будзе.
0
Железный Дровосек /адказаць/
14.09.2022
Орда по определению —ведомая,без разрешения своего тохтамыша они и пукнуть боятся,поэтому и поддержка и его и войны там тотальная,процентов 80 точно. Они ж привыкли думать и говорить как велели. Отдельные исключения лишь подтверждают общее правило.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930