Знайсці
13.09.2022 / 20:12РусŁacБел

Разведка расійскіх нетраў залежыць ад Захаду на 70%

Расійская геолагаразведка на 70% залежыць ад абсталявання заходніх краін, паведаміў кіраўнік Федэральнага агенцтва па нетракарыстанні Яўген Пятроў. Паводле яго слоў, гэта адна з асноўных праблем, якая «была і застаецца».

Чыноўнік таксама прызнаў моцную залежнасць галіны ад замежных тэхналогій у частцы мікраэлектронікі і праграмнага забеспячэння. Што тычыцца фізічнага абсталявання для геолагаразведкі, то кіраўнік Раснетраў расказаў пра наяўнасць «вельмі добрых айчынных аналагаў». Аднак для іх таксама выкарыстоўвалася замежная мікраэлектроніка і кампанентная база, якую Расія страціла праз санкцыі.

Аналагі неабходнага геолагаразведачнага абсталявання краіна атрымае толькі праз 1—1,5 года. Пры гэтым у арктычных рэгіёнах да выкарыстання расійскай тэхнікі «многія пакуль ставяцца з асцярогай», бо «не заўсёды дацягвае якасць і сэрвіснае абслугоўванне», а гэта пагражае аварыямі, дадаў Пятроў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера