Знайсці
13.09.2022 / 19:53РусŁacБел

Праваабаронца з Мазыра Уладзімір Целяпун выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Праваабаронцу затрымалі пасля ператрусу 3 верасня ў сябе дома ў Мазыры і затым асудзілі на 10 сутак арышту. Супраць Уладзіміра склалі агулам тры пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Усё гэта — за рэпосты ў сацсетках з рэгіянальнага праваабарончага сайта «Палеская Вясна», піша «Вясна».

Другую адміністрацыйную справу супраць праваабаронцы суддзя Ярмоленка пачала разглядаць учора. На пасяджэнні Уладзіміру стала дрэнна, і яму выклікалі хуткую. У выніку суддзя накіравала справу на дапрацоўку, бо ў пратаколе было шмат парушэнняў.

Суд па трэцім пратаколе не прызначаны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера