Знайсці
13.09.2022 / 19:272РусŁacБел

Крышціяну Раналду прапанавалі кантракт на 243 мільёны еўра ў год, але ён адмовіўся

Партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду мог падпісаць гэтым летам кантракт з клубам з Саудаўскай Аравіі з вельмі вялікім заробкам. Аднак 37-гадовы форвард англійскага «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Партугаліі адмовіўся ад такой магчымасці, паведамляе выданне Mirror.

Паводле ўмоваў кантракту Ранадду мог зарабіць 243 мільёны еўра ў год, што аўтаматычна зрабіла б яго самым высокааплатным футбалістаў у свеце. Аднак знакаміты форвард адмовіўся ад прапановы, бо не захацеў пераязджаць у Саудаўскую Аравію.

Пры гэтым апошнім часам Раналду вельмі незадаволены колькасцю часу, які яму даюць гуляць у складзе «чырвоных д'яблаў». Таму не выключана, што ўзімку ён можа ўсё ж такі яшчэ раз сур'ёзна падумаць над прапановай саудаўцаў.

На гэта вельмі спадзяюцца ў мясцовай федэрацыі футбола. Прэзідэнт арганізацыі Ясер Аль-Місэхаль выказаў надзею, што ў будучыні Раналду ўсё ж прыме прапанову адной з каманд краіны. «Мы хацелі б, каб такі гулец, як Крышціяну Раналду, гуляў у Лізе Саудаўскай Аравіі. Гэта прынесла б велізарную колькасць станоўчых водгукаў і стала б вялікай навіной для ўсіх».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
2
14.09.2022
Меня царицами соблазняли, но не поддался я ... .
0
Максим Дизайнер/адказаць/
20.09.2022
Баки уже некуда складывать
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930