Знайсці
13.09.2022 / 17:564РусŁacБел

Яшчэ 10—15 кіламетраў, і ўкраінская армія разрэжа херсонскую групоўку напалам

Украінская армія працягвае паступова пашыраць плацдарм на левым беразе Інгульца. Адначасова з паўночнага фронту паведамляецца пра тое, што ўкраінцы фарсіравалі Аскол каля Баравой.

Мяркуючы па паведамленнях расійскіх франтавых блогераў, яшчэ 10—15 кіламетраў, і ўкраінская армія разрэжа херсонскую групоўку напалам.

Украінская армія працягвае паступова пашыраць плацдарм на левым беразе Інгульца. Расійскі блогер «Рыбарь» паведаміў, што расійскім войскам удалося адбіць сённяшні штурм. Тым не менш, выглядае, што ўкраінскі клін ужо ўрэзаўся ў расійскую абарону на палову глыбіні. Да горада Берыслаў украінцам застаецца 10—15 кіламетраў. А з падзеннем ці блакадай Берыслава правабярэжная групоўка расійскай арміі будзе рассечаная.

На поўначы, пад Крывым Рогам, пагроза акружэння навісла над расійскімі абаронцамі Архангельскага.

Па поўдні працягваліся з пераменным поспехам баі між Пасад-Пакроўскім і Кісялёўкай.

На паўночнай частцы фронту працягваецца змаганне за Ліман і пасёлкі на захад і ўсход ад яго. У той жа час

расійскі блогер Reverse Side of the Medal піша, пра «паспяховае фарсіраванне Узброенымі сіламі Украіны ракі Аскол у раёне пасёлка Баравая, дзе яны здолелі назапасіць істотныя сілы». Калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, гэта азначае, што ўкраінцы развіваюць свой наступ у тыл Лімана і ў кірунку Сватава.

Баравая — пасёлак гарадскога тыпу на левым беразе ракі Аскол. Да вайны там жыло 5300 чалавек. У Баравой скрыжоўваюцца дарогі Купянск-Ліман і Ізюм-Сватава.

У той жа час расійскія блогеры паведамляюць пра ўзяцце расійскімі сіламі Мікалаеўкі ІІ-й каля Бахмута і пра абмен артылерыйскімі ўдарамі ўздоўж усёй лініі фронту між Запарожжам і Данецкам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Кислый/адказаць/
13.09.2022
"...угроза окружения нависла над российскими защитниками Архангельского" Исправьте над "оккупантами".
2
Абыр/адказаць/
13.09.2022
Наступление россиян на бахмут сейчас, сродни наступлению Тимошенко в 42 году. Оно продолжалось по политическим причинам даже тогда, когда давно пора было драть когти. Что сильно усугубило катастрофу
2
Край/адказаць/
13.09.2022
Проста Красаўчыкі, , без усякага сарказма!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера