Беларускім і расійскім спартсменам зноў не дазволілі ўдзельнічаць у Бостанскім марафоне
«Да Бостанскага марафону не дапусцяць грамадзян Расіі і Беларусі. Грамадзяне Расіі і Беларусі, якія цяпер не з'яўляюцца жыхарамі гэтых краін, могуць па-ранейшаму ўдзельнічаць у спаборніцтвах, аднак не змогуць выступаць пад сцягам ніводнай з гэтых краін», — паведамляе Бостанская асацыяцыя атлетыкі.
Фота ілюстрацыйнае
У красавіку беларусам і расіянам не дазволілі ўдзельнічаць у сёлетнім марафоне, а цяпер дайшла чарга і да мерапрыемства наступнага года.
Рэгістрацыя на Бостанскі марафон 2023 года адкрытая з 12 да 16 верасня.
Бостанскі марафон — адны з найстарэйшых і найпрэстыжнейшых спаборніцтваў у гэтай дысцыпліне. Ён праводзіцца з 1897 года ў Дзень Патрыётаў, які адзначаецца ў штатах Масачусетс, Вісконсін і Мэн у трэці панядзелак красавіка.
1
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Арыштавалі галоўнага кадравіка Мінабароны Расіі, які раней узначальваў Службу аховы дзяржаўнай таямніцы
Ячная каша з беконам і пармезанам, або Ячнае рызота
 1
Шрайбман расказаў, што яго злуе ў рускіх
 24
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера