Знайсці
13.09.2022 / 15:0649РусŁacБел

Спецслужбы пры ператрусе знайшлі ў Сахашчыка расійскі пашпарт. Як гэта тлумачыць сам афіцэр? 

У рэдакцыі недзяржаўных СМІ прыйшла рассылка з «эксклюзіўнай інфармацыяй» — імаверна, спецслужбісты пры вобшуку знайшлі расійскі пашпарт у Валерыя Сахашчыка. Фота дакумента суправаджаецца гісторыяй, як Сахашчык нібыта «насамрэч» жыве і працуе ў Расіі. «Наша Ніва» спытала ў падпалкоўніка, адкуль у яго пашпарт. 

«На момант развалу Савецкага Саюза я служыў пад юрысдыкцыяй Расіі і аўтаматычна, як афіцэр, атрымаў грамадзянства Расіі. Як і ўсе ў студзені 1992-га, хто дзе быў, атрымалі пашпарты дзяржаваў па месцы дыслакацыі. 

Шчыра кажучы, я не памятаю нават, дзе гэты пашпарт валяецца, імаверна, яго знайшлі пры вобшуку ў беларускім доме і органы спрабуюць цяпер падаць гэта, як «кампрамат», але я не бачу тут ніякага скандалу.

Пра гэты пашпарт я ўспомніў на пачатку 2010-х, калі шмат працаваў і катаўся ў Афрыцы як бізнэсмен-будаўнік. З расійскім пашпартам можна было заязджаць у большасць краін без візы, а з беларускім — кожны раз падавацца ў пасольствы ў Маскве. 

Таму я яго пераатрымаў у 2012-м і забыў пра яго, калі скончыўся афрыканскі этап майго жыцця. 

У Расіі я даўно не быў і ніякіх справаў там не вяду. Жыву я са сваім беларускім пашпартам», — адказаў Сахашчык. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
259
Панылы сорам
63
Ха-ха
43
Ого
19
Сумна
2
Абуральна
25
0
Рыгор/адказаць/
15.09.2022
Наша Ніва паглядзіце біяграфіі лукашыстаў: Вольфавічама, Белаконева, Качанавай, Ярмошынай, Гайдукевіча, Карпянкова, Карпенка, Муказвончыка і іншых. Вы там ня толькі грамадзянства Расеі адкапаеце, але і нацыянальнасць расеянін, поўную адсутнасць ведаў беларускай мовы, шмат хто з іх нарадзіўся і жыў ў самой Расеі, а хто і нарадзіўся ў Беларусі, то абавязкова ў сям'і расейскіх вайскоўцаў і як расеяц быў пазбаўлены ў школе ад вурокаў беларускай мовы і літаратуры. Усё лукашэнаўскія вышэйшыя афіцэры па большай частцы не беларусы, яны не маюць беларускіх каранёў гэта чужынцы якія ненавідзяць беларускую мову, культуру і беларускі народ, і амаль у большасці лукашыстаў ў кішэні расейскі пашпарт.
0
антисвета/адказаць/
15.09.2022
НН пра гэта ўсё сама першая і пісала. вы не чыталі НН?
0
Максим Дизайнер/адказаць/
15.09.2022
даведка

И не менее настоящий паспорт любой страны
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930