Знайсці
12.09.2022 / 21:53РусŁacБел

Як цяпер выглядае бясстрашная Ксенія Луцкіна

Журналістка Ксенія Луцкіна за кратамі з 22 снежня 2020 года. Цяпер над ёй ідзе суд, на якім можна прысутнічаць, але нельга рабіць здымкі. Усім, апрача дзяржаўных прапагандыстаў. Праз іх фота мы і даведваемся, як выглядае цяпер гэтая мужная жанчына, што хутка два гады за кратамі з цяжкой хваробай, але не ідзе ні на якія кампрамісы.

Ксенію затрымалі 22 снежня 2020 года ў Мінску, калі адбыліся затрыманні супрацоўнікаў «Прэс-клуба». З таго часу яна ўтрымліваецца ў СІЗА-1. Жанчыне выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 357 КК РБ (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў. 

Вядома, што за час знаходжання за кратамі ў Луцкіной моцна пагоршылася здароўе: абвастрылася бранхіяльная астма, павялічваецца пухліна ў мозгу — у 2014 годзе Ксеніі ўжо зрабілі аперацыю і выдалілі дзве пухліны.

Падтрымайце Ксенію: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Ксеніі Алегаўне Луцкіной.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
27
Абуральна
29
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930