Знайсці
12.09.2022 / 20:01РусŁacБел

У Бучы пройдзе выстава з партрэтамі беларускіх палітвязняў

Заўтра, 13 верасня, жыхары ўкраінскай Бучы змогуць пабачыць выставу, прасвечаную беларускім палітзняволеным. Адмыслова дзеля гэтага туды былі дададзеныя фотаздымкі людзей, якія загінулі за Украіну, пачынаючы ад 2014 года, паведамляе reform.by.

«Колеры беларускай рэвалюцыі» ў Львове. Фота: Яўген Атцецкі

Гэта пашыраны праект экспазіцыі, якая выстаўлялася ў Львове ў жніўні гэтага года — у філіяле Львоўскага гістарычнага музея. Гэтым разам да партрэтаў беларускіх палітвязняў дададуцца выявы беларусаў, якія загінулі за Украіну, пачынаючы з 2014 года.

Арганізатаркі выставы ў Бучы — праваабаронца Анісія Казлюк і актывістка Настасся Долюшка. Суарганізатарка львоўскай версіі «Колераў беларускай рэвалюцыі» Аліна Рудзіна адзначае, што Буча — «сакральнае месца», і для іх гонар там выставіцца.

«Мы хочам паказаць, што адбываецца ў Беларусі — як цяжка сёння выказаць меркаванне, што не супадае з афіцыйнай версіяй, — гаворыць Рудзіна. — Распачынаўся гэты праект, нагадаю, з партрэтаў зняволеных украінцаў, якія падтрымалі беларусаў падчас падзей 2020 года».

Выстава будзе адкрытая ў Бучы да 20 верасня, а потым плануюцца таксама Кіеў і Чарнігаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера