Знайсці
12.09.2022 / 19:43РусŁacБел

У Гродне затрымалі айцішніка Аляксея Шкляра

Адзін з каналаў мясцовых сілавікоў паведаміў, што калі Аляксей катэгарычна адмовіўся ад наведвання міліцыі для гутаркі з нагоды яго пратэснай дзейнасці, за ім прыехалі аператыўнікі ГУБАЗіК і байцы АМАПа, піша «Вясна».

Паведамляецца таксама што Шкляра арыштавалі на 15 сутак. Апроч гэтага, нібыта ўжо сабраныя матэрыялы для распачынання крымінальнай справы за ўдзел у «масавых беспарадках».

Таксама паведамляюць пра затрыманне і іншага айцішніка — жыхара Бараўлян Алега Галубоўскага.

З відэа, размешчаным у праўладным тэлеграм-канале, вынікае, што ў 2020 годзе Галубоўскі «прыязджаў на мінскія пратэсты». Яму таксама пагражаюць крымінальнай справай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
23
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930