«Асвяжаюць навыкі ў працы з картамі». У Гомельскай вобласці праходзяць вучэнні, якія раней не анансаваліся
Як аказалася, вучэнні цяпер праходзіць і ў раёнах Гомельскай вобласці. Паводле афіцыйнай інфармацыі Міністэрства абароны РБ, вучэнні анансавалася на палігоне «Брэсцкі», а таксама участках мясцовасці ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Аднак выданне «Флагшток» заўважыла, што яны адбываюцца і ў памежным з Украінай Лельчыцкім раёне Гомельшчыны.
Як паведамляе газета райвыканкама, у рамках правядзення вучэнняў да іх прыцягваюцца Рада абароны і аператыўная група штаба раёна тэрытарыяльнай абароны.
«Атрымліваючы змены абстаноўкі і ўказанні з вышэйстаячага штаба, навучэнцы на практыцы адпрацоўваюць уменні ў прыняцці рашэнняў у напружаных умовах абстаноўкі, асвяжаюць навыкі ў працы з баявымі дакументамі і працоўнымі картамі», — напісаў вайсковы камісар раёна.