Знайсці
12.09.2022 / 16:25РусŁacБел

У Чашніках мастака пакаралі за патрыятычныя надпісы на трубаправодзе і гармаце

23-гадовага Сцяпана Хадатовіча з Новалукомля абвінавацілі ў тым, што ў сакавіку гэтага года ён «зрабіў экстрэмісцкія надпісы на трубаправодзе Лукомскай ГРЭС», а яшчэ праз два месяцы «нанёс на паверхню артылерыйскай гарматы, усталяванай на тэрыторыі вайсковага пахавання ў вёсцы Старыя Лаўкі Чашніцкага раёна, выявы бела-чырвона-белага і сіне-жоўтага сцягоў», піша «Вясна».

 

Сцяпан Хадатовіч падчас працы ў Чашніцкім Доме рамёстваў

26 жніўня суддзя суда Чашніцкага раёна Таццяна Заруба асудзіла хлопца паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) да 2,5 гадоў «хіміі».

Сцяпан Хадатовіч — выпускнік мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка. Пасля яго заканчэння Сцяпан уладкаваўся ў Чашніцкі Дом рамёстваў, каб кіраваць гуртком «Сувенір» па роспісе цагляных вырабаў.

На час затрымання ён працаваў мастаком-афарміцелем Навалукомскай ГРЭС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
21
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930