Знайсці
12.09.2022 / 16:18РусŁacБел

БелАЗы будуць збіраць у Іране

Іранскія і беларускія вытворцы горназдабываючай тэхнікі рыхтуюць да падпісання кантракт на сумесную вытворчасць вялікагрузных самазвалаў на тэрыторыі Ірана. Пра гэта заявіў кіраўнік Нацыянальнай іранскай кампаніі па вытворчасці медзі (NICICO) Алі Растамі, паведамляе іранскі тэлеканал PressTV.

Фота ілюстрацыйнае

Праект быў узгоднены падчас візіту міністра прамысловасці Ірана Рэзы Фатэмі Аміна ў Мінск у канцы ліпеня. Паводле разлікаў, на працягу наступных трох гадоў у рамках сумеснага праекта з беларускімі кампаніямі ў Іране будзе выраблена 500 вялікагрузных самазвалаў.

Кіраўнік NICICO сказаў, што іранскі вытворца горназдабываючай тэхнікі HEPCO будзе ключавой часткай сумеснага праекта, дадаўшы, што кампанія ўпершыню возьме ўдзел у вытворчасці кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 136 і 240 тон. 

Цяпер Іран вымушаны імпартаваць падобную тэхніку, а мясцовая вытворчасць цяжкіх самазвалаў нібыта дазволіць павялічыць гадавую вытворчасць на іранскіх шахтах як мінімум на 40%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930