Знайсці
11.09.2022 / 20:488РусŁacБел

Расіяне ўдарылі ракетамі па ЦЭЦ і падстанцыях у Харкаве, Дняпры і Крэменчугу, шмат дзе зніклі святло і вада

Пра моцны ўдар па харкаўскім інфраструктурным аб'екце паведаміў мэр горада Ігар Церахаў.

Харкаў пагрузіўся ў цемру. На даляглядзе — зарыва пажару на ЦЭЦ. Фота з ТГ-канала t.me/uaeuxperts

«Удар па інфраструктурным аб'екце Харкава. У выніку ўдару ў многіх раёнах горада знікла святло. З гэтай жа прычыны ў тых жа раёнах няма і вады — не працуюць помпы», — адзначыў Церахаў.

Мэр заклікаў захоўваць спакой: «Нашы спецыялісты і камунальнікі ўжо працуюць над ліквідацыяй тых пашкоджанняў, што гораду нанёс наш вораг».

У тэлеграм-каналах удакладняюць, што ўдар прыйшоўся па ЦЭЦ у Зміеве пад Харкавам. Ракеты, якія ляцелі на ЦЭЦ у Крэменчугу, здаецца, удалося збіць. А вось у Дняпры быў прылёт, відэа фіксуюць сполахі.

Удар быў нанесены крылатымі ракетамі з акваторыі Каспійскага і Чорнага мораў.

Паветранае камандаванне «Усход» заявіла, што ўдалося збіць 9 ракет з 11. 

Ударамі па аб'ектах энергазабеспячэння расійскія войскі спадзяюцца не толькі зламаць баявы дух украінцаў, але і зменшыць мабільнасць украінскай арміі. Расійская прапаганда актыўна распаўсюджвае інфармацыю, што збоі ў электрасетках прывялі да спынення руху цягнікоў. Аднак украінскія СМІ пішуць, што рух цягнікоў аднавіўся неўзабаве.

За мінулы тыдзень украінская армія вызваліла больш за 8 тысяч квадратных кіламетраў у Харкаўскай вобласці. Расійскія інтэрвенты спрабуюць выбудаваць новую лінію абароны па рэках Аскол і Данец.

Чытайце таксама: «Ціха маліцца». Расійскія войскі адступілі з апошняга падкантрольнага ім горада Харкаўскай вобласці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
23
Ерома/адказаць/
11.09.2022
ster, какта в этам нічаво харошава - расіяне могут пульнуть атвет на атвет і за акіян.  
11.09.2022
Ерома, пульнуть они могут только в украденный в Украине унитаз 
0
Абыр/адказаць/
12.09.2022
Что, в россии подстанций нет? Неча с ними кокетничать, пусть тоже в темноте сидят.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера