Знайсці
11.09.2022 / 16:322РусŁacБел

Расійскія ўлады прызналі, што амаль цалкам сышлі з Харкаўшчыны

Міністэрства абароны Расіі ў штодзённай зводцы прызнала сваё адступленне з Харкаўскай вобласці. У паўночнай частцы рэгіёна акупантаў цяпер увогуле не засталося.

На брыфінгу прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў паказаў карту Харкаўскай вобласці. На ёй бачна, што Расія кантралюе толькі невялікую частку вобласці за ракой Аскол. Акупаваныя тэрыторыі, якія да гэтага часу кантралюе Расія, пазначаныя аранжавым колерам.

Яшчэ ўчора, 10 верасня, на расійскай карце былі велізарныя тэрыторыі, занятыя акупацыйнымі войскамі — цяпер яны кантралююцца Украінай, што прызнае сама Расійская Федэрацыя. Мяркуючы па карце, Расія сышла, у прыватнасці, з Ваўчанска.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Безопасность Европы/адказаць/
11.09.2022
 Безопасность Европы и мира в целом это развал Golden Horde (орды ) ...
1
Белгородская народная Республика/адказаць/
11.09.2022
Белгородской народной Республике нужно срочно проводить референдум о выходе из состава Рф.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера