Знайсці
11.09.2022 / 12:5817РусŁacБел

Мінская прадавачка надкусвала пірожныя, а пасля клала іх на вітрыну. Што?

У сацсеткі трапіла відэа, на якім бачна, як прадавачка мінскай кандытарскай надкусвае пірожныя, а пасля кладзе іх у каробку для продажу. 

Скрыншот: відэа блогера «Мерзкій Кокобай»

Відэа апублікаваў блогер «Мерзкій Кокобай».

«Трэба карміць сваіх супрацоўнікаў. Інакш будзе вось так», — падпісаў ён.

На відэа трапіла адна з кандытарскіх сеткі Bongenie. Прадавачка дэгуставала не толькі пірожныя, але і ягады з торта, пасля чаго паспрабавала зрабіць выгляд, што дэкор так і выглядаў.

Журналісты «Анлайнера» патэлефанавалі ў краму, каб разабрацца ў сітуацыі.

«Гэта не ў парадку рэчаў, прадавец ужо звольнены. Мы цяпер разбіраемся ў сітуацыі і пазней дадзім разгорнуты каментарый», — адказалі журналістам у краме.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
11.09.2022
Видео не с камеры видеонаблюдения, а снято кем-то на гаджет. Возможно, самим этим гастроблогером.
0
плохая санта/адказаць/
11.09.2022
который мимо проползал по воздуховоду
0
даведка/адказаць/
12.09.2022
С верхнего этажа. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера