Знайсці
11.09.2022 / 12:142РусŁacБел

У Светлагорску арыгінальна правучылі кіроўцу, які прыпаркаваўся ў неналежным месцы ФОТАФАКТ

Жыхар Светлагорска пакінуў аўто каля смеццевых кантэйнераў. Пра што пасля, відаць, пашкадаваў.

Фота: Ранак

Фота выданню «Ранак» даслаў падпісчык.

«Нечаканая рэакцыя жыхароў нашага двара. Нейкі дзівак паставіў машыну насупраць смеццевых кантэйнераў, мабыць, ноччу. І вось вынік. Некаторыя пакеты нават прывязаныя», — напісаў ён.

У сацсетках некаторыя гараджане падтрымалі такі ўчынак. Іншыя пішуць, што помсціць так — некультурна, трэба было не самасуд чыніць, а выклікаць ДАІ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
11.09.2022
ну ведаеце... зараз ДАІ выклікаць хутчэй некультурна... калі несур'ёзнае ДТП

а тут. усё досыць акуратна і культурна зрабілі людзі. аўто ж яны не пашкодзілі? не.
3
Parachute signal rocket/адказаць/
11.09.2022
Прабачце, але тыя людзі-правучацелі проста прыдуркі. Увогуле характэрна. Ну, апынуўся кіроўца той машыны ў нязручным становішчы, праблемы з парковачным месцам, дык навошта так да яго ставіцца ? Што, усе такія правільныя па жыцьці, аж няма куды ? Вось так і жывем,..сажром адно аднаго, дай толькі нагоду. А падыход да кантэйнера, між іншым, свабодны, гэта бачна нават на гэтай, абрэзанай фотцы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера