Знайсці
09.09.2022 / 20:25РусŁacБел

Футбольная зборная Славакіі не захацела гуляць з беларусамі дома

Федэрацыя футбола Славакіі адмовілася праводзіць хатні матч Лігі Нацый-2022/23 супраць Беларусі ў сваёй краіне. Афіцыйным месцам правядзення матча, які адбудзецца 25 верасня, названы стадыён «ТСК Арэна» ў сербскім горадзе Бачка-Тапола.

Як заявілі ў славацкай футбольнай федэрацыі, «з-за сусветнай палітычнай сітуацыі» Славакіі «давялося прасіць кіраўніцтва УЕФА правесці гэтую вераснёўскую сустрэчу на нейтральнай тэрыторыі».

«Дзякуючы супрацоўніцтву і зносінам з УЕФА і прадстаўнікамі клуба ў Бачка-Таполі мы знайшлі стадыён, дзе будзем прымаць суперніка з Беларусі», — адзначылі ў федэрацыі.

Футбольныя ўлады Славакіі абяцаюць, што для заўзятараў матч пройдзе ў звычайным рэжыме, «як быццам у Славакіі гуляем», нават нягледзячы на тое, што продаж квіткоў будзе арганізаваны толькі на сербскіх сайтах.

Зборныя Беларусі і Славакіі ўжо сустракаліся ў цяперашнім розыгрышы Лігі Нацый. Беларусы прымалі славакаў у «хатнім» матчы таксама ў Сербіі, у горадзе Нові-Сад, і прайграла там з лікам 0:1.

Пасля чатырох тураў у групе С3 зборная Беларусі займае апошняе, 4-е месца з двума набранымі ачкамі. Вышэй яе размясціліся Казахстан (10 ачкоў), Славакія (6) і Азербайджан (4). Камандзе засталося правесці толькі два матчы — з Казахстанам 22 верасня і Славакіяй 25-га.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930