Знайсці
09.09.2022 / 20:131РусŁacБел

Пуцін загадаў падтрымаць пастаўкі беларускіх угнаенняў

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў расійскаму МЗС падтрымаць пастаўку беларускіх угнаенняў у іншыя краіны.

«Мы разгледзім, вядома, прапановы нашых еўрапейскіх партнёраў па пастаўках угнаенняў у іх адрас, але трэба вырашыць пытанні па пастаўках угнаенняў і ў іншыя краіны. Дарэчы кажучы, прасіў бы МЗС падтрымаць і пастаўку беларускіх угнаенняў», — заявіў Пуцін на нарадзе з членамі Рады бяспекі Расіі.

Пуцін адзначыў, што Еўрасаюз дазволіў пастаўку расійскіх угнаенняў у краіны ЕС, але забараняе выкарыстоўваць еўрапейскія парты для транспартавання расійскіх і беларускіх угнаенняў у іншыя краіны. Гэта, па ягоных словах, з'яўляецца дыскрымінацыяй. У замежных партах з-за гэтага назапасілася шмат расійскіх угнаенняў, якія ляжаць мёртвым грузам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
1
Лідкін боршч /адказаць/
09.09.2022
Во як цудоўна ўсё атрымалася для дзяржпрапаганды ды і самаго вусатага мужчыны - зараз з усіх радыё, ТБ і ўсіх праспаў будзе гучаць: Бычыце, Пуцін абацаў падтрымаць, слова трымае. Але пакуль угнаенні належаць прыватнік, хаця там таксама не да законаў, сёньня мазепін, а заўтра: Па ваенным часе, імем рэвалюцыі заводы - працоўным, зямля - вяскоўцам, буржуінам - кулю.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930