Знайсці
09.09.2022 / 20:061РусŁacБел

На польскім Падляшшы з’явіліся турыстычныя буклеты па-беларуску

У Падляскім ваяводстве Польшчы з’явіліся турыстычныя буклеты на беларускай мове, выдадзеныя Маршалкоўскай управай. Ініцыятарам выдання стаў радны сейміка ваяводства Славамір Назарук, піша MOST.

Фота Ігара Палынскага

Тры каляровыя буклеты — «Падляскае няспешна», «Падляскае ў культурным тыглі», «Падляскае на ўік-энд» — расказваюць пра адметнасці Падляскага ваяводства: культурныя, турыстычныя, прыродныя.

— Ёсць тут мясцовыя беларусы, ёсць тыя, хто прыехаў з Беларусі. Прыйшлі да высновы, што трэба па-беларуску распавядаць пра турыстычныя атракцыі Падляшша, Беласточчыны. Выступіў з ініцыятывай, і атрымалася, — расказаў радны cейміка Падляшскага ваяводства Славамір Назарук.

Падобныя ўлёткі раней існавалі на іншых мовах, у тым ліку па-польску і па-руску. Пераклад на беларускую мову выканала беларуская пісьменніца з Падляшша Міра Лукша.

«Гэта не такая і вялікая справа», — запэўнівае Славамір Назарук. Але адметная асабіста для яго як для чалавека, які лічыць сябе беларусам.

— Гэта спосаб выйсці да беларускага асяродка. Вядома, раней на Падляшша прыязджала больш турыстаў з Беларусі. Зараз сітуацыя іншая, але ёсць шмат беларусаў, якія тут жывуць і працуюць. Ну і ёсць надзея, што гэта паслужыць лепшаму пазнанню рэгіёна: чалавек працуе, але трэба калісьці і адпачыць, пазнаёміцца з гісторыяй і культурай мясцовасці, дзе знаходзіцца. Таму і з’явілася ідэя.

Фота Ігара Палынскага

Славамір Назарук адзначыў, што ў будучыні, у залежнасці ад сітуацыі і магчымасцяў, будуць імкнуцца працягваць знаёміць беларусаў з Падляшшам на нацыянальнай мове.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Алеся/адказаць/
12.09.2022
У новай Беларуси краявиды яшчэ лепш угледзице. Неузабаве упэуницесь!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера