Знайсці
09.09.2022 / 19:363РусŁacБел

Прамысловая вытворчасць у Беларусі ўпала на 6,2% на фоне росту ў цэлым у ЕАЭС

Прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі апублікавала статыстыку, з якой вынікае, што прамысловая вытворчасць за першае паўгоддзе 2022 года ў цэлым у Еўразійскім эканамічным саюзе ўзрасла, а вось у Беларусі скарацілася аж на 6,2%. І Беларусь такая адна.

Фота: 1prof.by

«У студзені-ліпені 2022 года аб'ём прамысловай вытворчасці Еўразійскага эканамічнага саюза склаў 915,9 млрд даляраў і павялічыўся на 0,9% у параўнанні са студзенем — ліпенем 2021 года», — гаворыцца ў паведамленні ЕАЭК.

«Павелічэнне прамысловай вытворчасці назіралася ў Кыргызстане на 17,8%, Арменіі — на 7%, Казахстане — на 2,7%, Расіі — на 1%; зніжэнне: у Беларусі — на 6,2%», — адзначылі ў камісіі.

Паведамляецца, што аб'ём вытворчасці ў горназдабыўной прамысловасці і распрацоўцы кар'ераў у ЕАЭС павялічыўся на 2,4%, у апрацоўчай прамысловасці — на 0,1%, у электразабеспячэнні, падачы газу, пары і паветраным кандыцыянаванні — на 0,1%; знізіўся — у водазабеспячэнні, каналізацыйнай сістэме, кантролі над зборам і размеркаваннем адыходаў — на 4,4%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
09.09.2022
Гэта тактычнае адступленьне перад татальным наступам
0
Вар’ят/адказаць/
09.09.2022
Усаты iканамiст жидко обделался
10.09.2022
Мы самыя таленавітыя і працавітыя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930