Знайсці
09.09.2022 / 18:335РусŁacБел

«Не хачу забіць ідэю, прадам у добрыя рукі». У Варшаве на продаж выставілі беларускую кавярню

Беларускую кавярню «not 1984» у Варшаве выставілі на продаж на польскім сайце OLX. Уладальнік хоча за ўстанову 150 000 злотых (32 130 даляраў), падрабязнасці даведалася выданне MOST.

Беларускую кавярню «not 1984» у Варшаве адкрыла восенню 2020 года беларуска Ганна Макевіч. Яна пераехала ў Польшчу ў 2016 годзе. Занялася бізнэсам, да кавярні ў яе ўжо было два барбершопы.

У снежні 2021 года Ганна прадала бізнэс аднаму з беларусаў у Варшаве, які папрасіў не называць ягонае імя. Пры новым уладальніку ўстанова функцыянуе ўжо каля 10 месяцаў і спецыялізуецца на беларускай кухні.

Але ў жніўні беларус вырашыў выставіць кавярню на продаж. Бо кажа, што стаміўся. Калі пачынаў, то думаў, што гастрабізнэс — справа лягчэйшая, аж аказалася, што зусім не. І цяпер зразумеў, што гэта зусім не ягонае.

Беларус гатовы прадаць кавярню за 150 000 злотых (32 130 даляраў). Кажа, што прыкладна столькі ж уклаў у абсталяванне ўстановы. Кавярня прадаецца з юрыдычнай асобай, змяняецца толькі заснавальнік.

«Вядома, хацелася б прадаць беларусам. Індусы тэлефанавалі і гатовыя купіць, але яны могуць закрыць беларускую кропку і прадаваць там кебабы.

Я хачу знайсці добрага новага ўладальніка, якому блізкая тэма Беларусі. Не хочацца страціць ідэю. Пры продажы, можа, нават замацаваць дакументальна, што беларускі праект будзе жыць», — адзначыў цяперашні ўладальнік установы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
2
0
дичка Макса Дизайнера/адказаць/
09.09.2022
а чаго? з Дызайнерам вы тыпу ўжо знаёмы?
а універсітэт чаго? сэкса?
10.09.2022
дичка Макса Дизайнера, вось вам бы тольки гэтат сэкас. Цьфу. А мы марым пра иншае! Пра Марс, пра зорки.
0
дичка Макса Дизайнера/адказаць/
10.09.2022
Satan, а на Марсе што - сэкаса не будзе? ну тады я з вамі на Марс. надаеў мне эты сексь 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930