Знайсці
09.09.2022 / 23:494РусŁacБел

«Перастануць біць па галаве, будуць толькі па нырках». У ГУБАЗіКа новы начальнік Андрэй Ананенка. Чаго чакаць?

Прызначаны новы начальнік палітычнай паліцыі Беларусі — кіраўніком ГУБАЗіКа стаў начальнік мінскага ўпраўлення Андрэй Ананенка. 

Пасля павышэння Андрэя Паршына і пераводу яго на генеральскую пасаду ў Дэпартамент забеспячэння оператыўна-вышуковай дзейнасці нейкі час абавязкі кіраўніка ГУБАЗіКа выконваў Дзмітрый Ковач, які толькі з публікацыі «Нашай Нівы» даведаўся, што мае рэпрэсаваных Саветамі продкаў. 

Чытайце таксама: Ездзіць на BMW Х5, мае рэпрэсаванага продка: хто цяпер кіруе ГУБАЗіКам

Мэты і метады працы ГУБАЗіКа не мяняліся. 

Зараз у яго новы начальнік — Андрэй Ананенка. Хто гэта і ці зменіцца што? 

«Ананенка раней быў намеснікам Ларына (цяпер — начальнік упраўлення ўласнай бяспекі МУС) у ГУБАЗе, тады Ларын быў толькі начальнікам аддзела. І пры ім, і пасля Ананенка быў не зорным, а ціхім простым хлопцам, нічога лідарскага ў ім не было — спакойны, флегматык.

У параўнанні з Паршыным Ананенка разумнейшы ды мякчэйшы. Амаль усю кар'еру, з 1999-га, працуе ў структурах ГУБАЗа. 

Як зменіцца праца ГУБАЗіКа пры ім — не ведаю, наўрад ці моцна, можа быць, перастануць біць па галаве, будуць толькі па нырках», — такую характарыстыку даў калега Ананенкі. 

«Іншымі кандыдатамі на пасаду былі Бедункевіч і Ковач. Перашкодай для кар'ернага росту Бедункевіча стала тое, што яго падначаленым былі падпалкоўнік Станіслаў Лупаносаў, які падтрымаў рух за свабодныя выбары, а таксама той «герой», які спёр грошы з сейфа ГУБАЗа і ўцёк у Румынію. Ну і іншых плям хапала.

Ковача ж некаторыя наверсе лічылі звязаным з бізнэсам мажорам, якому небяспечна даваць уладу.

У выніку выбралі Ананенку. Да 2020-га кепскага пра яго не казалі, чалавек увесь час працаваў па лініі карупцыі, мае звычайныя чалавечыя слабасці — аматар быў ездзіць у Літву на закупы», — апісвае яго былы калега. 

Жонка Ананенкі, Ірына Бразоўская, міліцыянер, найвышэйшая яе пасада — начальніца штаба Ленінскага РУУС. 

Родны брат Ананенкі таксама працуе ў міліцыі. 

«Наша Ніва» не ведае, ці адчувае сябе Ананенка беларусам ці рускім. Ягоны бацька — функцыянер афіцыйных прафсаюзаў, расіянін Валерый Ананенка. 

Бацька нарадзіўся на Браншчыне, там жа вучыўся, працаваў на станцыях маскоўскай чыгункі. У Беларусь трапіў, атрымаўшы размеркаванне ў Аршанскі раён. У канцы 1980-х скончыў Вышэйшую школу прафсаюзнага руху і Акадэмію працы і сацыяльных адносінаў у Маскве, але потым вярнуўся ў Мінск.

Скласці некаторае ўяўленне пра Андрэя Ананенку можна, паслухаўшы яго развагі на ютубе — падчас адной з прамых ліній той паддаўся на правакацыю блогера Павука і нейкі час адказваў на пытанні. 

«Яго забілі»? — цынічна перапытаў Ананенка пра Бандарэнку. 

«Цяжка сказаць, калі б там былі нейкія парушэнні, праводзілася б праверка, цяжка сказаць», — так ён адказаў на пытанне аб законнасці знаходжання аўтамата Калашнікава ў руках Мікалая Лукашэнкі. 

«У якім кантэксце вы збіраецеся гэта гаварыць? Ёсць лозунг «За квітнеючую Беларусь», — разважаў ён пра законнасць вымаўлення «Жыве Беларусь» на вуліцы ў Мінску і прапаноўваў прайсці ў майцы з гэтым лозунгам па вуліцы, каб дакладна паглядзець, што будзе. 

«Апазіцыянерамі мы не займаемся. У нас свабодная дэмакратычная краіна. Калі паглядзіце, што там [у Еўропе] робіцца, што тут, то вы яшчэ павінны сказаць шчыры дзякуй», — рэзюмаваў ён работу ГУБАЗіКа. 

Чытайце таксама: ГУБАЗіК часова застаўся без начальніка, Паршына перавялі ў іншы дэпартамент кашмарыць сілавікоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
71
Ха-ха
9
Ого
19
Сумна
8
Абуральна
52
1
антисвета/адказаць/
10.09.2022
"Лукашенко: Всех мочить, сажать и так далее? Ну знаете, единства в обществе это никогда не добавляло!"
0
Железный Дровосек /адказаць/
10.09.2022
Такая же пешка, как и весь остальной расходный материал кал-хозника.
10.09.2022
"«Перастануць біць па галаве, будуць толькі па нырках»"
ну дык... ужо добра. бо ныркі дзве. а галава адна
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930