Знайсці
09.09.2022 / 16:50РусŁacБел

Аграсядзібам у глыбінцы абяцаюць больш прэферэнцый

Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, выступаючы перад журналістамі 9 верасня, прызнаў, што ў аддаленых раёнах Беларусі аграэкатурызм развіваецца горш, чым у іншых. Таму глыбінцы павінны быць дадзеныя льготы для аграсядзіб. Такую прапанову ўтрымлівае праект указа, які прадстаўлены ва ўрад, піша Office Life.

Фота ілюстрацыйнае

Сярод іншых заканадаўчых навацый для рэгіёнаў — прапануецца замацаваць адказнасць гаспадароў аграсядзіб за грамадскі парадак на сваёй тэрыторыі. А галоўнае, трэба больш паўнамоцтваў у рэгуляванні аграэкатурызму перадаць мясцовым уладам, лічыць міністр. Каб самі дзяржорганы на месцах вызначалі раёны і рэгіёны, дзе неабходна стымуляваць развіццё турызму.

Пры гэтым спецыяльныя камісіі зоймуцца рэвізіяй аграсядзіб. Яны будуць вызначаць статус турыстычнага аб'екта: гасцініца, рэстаран ці аграэкасядзіба. А з улікам гэтага будзе давацца дазвол на занятак пэўным відам дзейнасці.

Раней паведамлялася, што аграсядзібам будзе дадзены пераходны перыяд да 1 студзеня 2023 года для змены дзейнасці ў адпаведнасці з новымі правіламі. Пры падрыхтоўцы дакумента Мінспорту ацаніла вынікі дзейнасці звыш 2900 аграэкасядзіб (99%). Незадаволенасць міністэрства бягучай практыкай аказання паслуг аграэкатурызму тлумачыцца тым, што асобныя суб'екты пад выглядам аграэкатурызму фактычна арганізуюць гасцінічны і рэстаранны бізнэс.

Чытайце таксама:

Аграсядзібы пачынаюць душыць. Навошта і каму гэта трэба?

«З’явілася жаданне ўцячы ад усіх». Жанчына з трыма дзецьмі з’ехала ў глухую палескую вёску, купіла закінутую хату і зрабіла яе знакамітай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930