Знайсці
09.09.2022 / 17:232РусŁacБел

Памятаеце выкладчыцу БДУ, якая апраўдвалася за адпачынак у Еўропе? Яна падзялілася ўражаннямі: Там стаміліся ад непрыгожых амерыканцаў

Загадчыца кафедры тэлебачання і радыёвяшчання журфака БДУ Алеся Кузьмінава пасля адпачынку ў Італіі і Аўстрыі пісала: «Гэта не значыць, што я не патрыётка». Яна расказала, як яе зацкавалі свае ж. А таксама абмеркавала тое, што «дзякуй богу, забаронена».

У ранішнім ток-шоу на БТ выкладчыца падзялілася:

«Спачатку патрыёты, пасля непатрыёты накінуліся. Я ніколі не была такой папулярнай, і ніколі мой адпачынак не хваляваў столькі людзей вакол. Я лічу, вельмі дзіўна было б быць патрыётам і не ведаць, як жывуць іншыя людзі».

Крытыкаваць Еўропу ў эфіры Кузьмінава не стала. Адзначыла толькі, што «стала менш устаноў, гід не ведаў, дзе нас прымуць ці не». Па яе словах, там вельмі засумавалі па рускіх турыстах.

«Турыстычныя супрацоўнікі, гіды нам вельмі парадаваліся. На нас абарочваліся іншыя гіды, таму што чулі рускую мову, яны вельмі засумавалі па нас. 

Яны кажуць: «Божа, як мы стаміліся ад гэтых амерыканцаў, яны непрыгожыя, неінтэлектуальныя».

Фота: сацсеткі

А вось у аўтобусе сярод беларусаў, з сумам адзначыла Кузьмінава, былі пасажыры розных палітычных поглядаў.

«Самае галоўнае — каб прафесіяналізм захоўвала турфірма і яе прадстаўнікі. Бо гэта ўсё ж наша турфірма, яна пазіцыянуе сябе як беларускі бізнэс, яны павінны быць патрыятычнымі», — разважала яна.

У эфіры выкладчыца расказала, што часта падарожнічае.

«Я і ў Албанію адна лятала, і на Мальдзівы».

Загадчыцай кафедры тэлебачання і радыёвяшчання журфака БДУ Алеся Кузьмінава стала ў 28 год. Яна вядзе курсы ў студэнтаў, звязаныя з вытворчасцю шоу, забаўляльных праграм.

На БТ яна пахвалілася, што запрашала на сустрэчу са студэнтамі прапагандыста Ігара Тура. З Азаронкам пакуль не дамаўлялася. «Спадзяёмся, ён прыйдзе і раскажа, як рабіць аўтарскую журналістыку», — адзначыла Кузьмінава.

Цікава, што на ток-шоу вядучыя некалькі разоў спрабавалі паставіць выкладчыцу ў няёмкае становішча.

«А няўжо вашых студэнтаў няма ў тых выданнях, якія мы не можам называць, таму што яны ў нас ужо, дзякуй богу, забаронены?» — з'едліва пацікавіліся ў яе.

«Экс-студэнты толькі, — апраўдвалася выкладчыца. — Яны эмацыйна апрацавалі нашу моладзь. Яны ціснулі на фальшывую справядлівасць».

Чытайце таксама:

«Гэта не значыць, што я не патрыёт». Загадчыца кафедры журфака БДУ апраўдваецца за адпачынак у Еўропе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Джек Блэк/адказаць/
09.09.2022
Азаронка на вакацыі вазьмі з сабой,прыгажуння.Той прыцісне Еўропу інтэлектам і прыгажосцю.

Амерыканцы вам неінтэллектуальныя.А вашага інтэлекта не хапае дапёрці,што з Амерыкі едзе у асноўным просты люд,а адсюль-адмытая прыкарытная шваль?Ну і "Тагіл",вядома.Там інтэлект "так і прот".
0
БДУ /адказаць/
10.09.2022
Скажынемаўчы, прыстасаванка, а хто такі патрыёт? Той, хто пяе Лукашэнку дыфірамбы, нясе поўную бязглуздзіцу?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера