Знайсці
09.09.2022 / 16:31РусŁacБел

У Грузіі знайшлі чалавечы зуб узростам 1,8 млн гадоў

Археолагі знайшлі на поўдні Грузіі, у сяле Аразмані Дманіскага раёна за 100 км ад Тбілісі, чалавечы зуб узростам 1,8 млн гадоў. Пра гэта паведамляе Reuters.

«Археолагі ў Дманісі выявілі вырабленыя найстаражытнейшымі насельнікамі Еўразіі прылады працы, якія датуюцца 1,8 млн гадоў. < … > Міжнародная археалагічная экспедыцыя выявіла ў пластах [глебы], датаваных 1,8 млн гадоў, зуб ніжняй сківіцы homo, чацвёрты прэмаляр», — сказана ў паведамленні на старонцы мясцовай мэрыі ў фэйсбуку.

Знаходка ў Аразмані даказвае, што гэтая мясцовасць была адным з найстаражытнейшых арэалаў пражывання старажытнага чалавека за межамі афрыканскага кантынента.

У мэрыі таксама адзначаюць, што археалагічныя раскопкі ў Аразмані праходзілі і ў 2021 годзе. Тады навукоўцы таксама выявілі каменныя прылады, вырабленыя гома эрэктусам, а таксама парэшткі жывёл.

Увогуле ж Дманісі знаходзіцца ў цэнтры ўвагі археолагаў з пачатку 2000-х гадоў. Тады былі знойдзеныя парэшткі, якія таксама датуюцца 1,8 млн гадоў. Грузінскія навукоўцы вызначылі, што яны належаць старажытным мужчыну і жанчыне. Ім былі падабраныя сімвалічныя імёны Зезва і Мзія.

Самыя старажытныя ў свеце знойдзеныя на гэты час чалавечыя парэшткі датуюцца ўзростам 2,8 млн гадоў, знайшлі іх у Эфіопіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930