Знайсці
09.09.2022 / 16:24РусŁacБел

Эрдаган паведаміў пра размову з Пуціным наконт цаны на газ

На фоне энергетычнага крызісу будучая зіма для Еўропы простай не будзе, у тым ліку з фінансавага пункту гледжання, дадаў Эрдаган. Па яго словах, у Турцыі такой праблемы пакуль няма.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што размаўляў з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным з нагоды кошту газу. Пра гэта ён сказаў журналістам.

«У нас пакуль няма такіх праблем [з пастаўкамі]. Расія не ўжывала ў дачыненні да нас санкцыі. У мяне была сустрэча з ім [Пуціным], падчас якой мы размаўлялі пра цану [на газ]. Калі яго пазіцыя будзе пазітыўнай, то для нашага народа будуць прадастаўленыя максімальна выгадныя цэны», — сказаў Эрдаган.

Па яго словах, Анкара паставіла перад сабой мэту — у 2023 годзе забяспечыць сваім грамадзянам танны газ за кошт сыравіны, што здабываецца ў краіне. Турцыя ўкладзе амаль $10 млрд на распрацоўку радовішча Сакар'я ў Чорным моры. Пачаць здабычу плануюць у 2023 годзе, запасы ацэньваюцца ў 540 млрд куб. м.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера