Знайсці
08.09.2022 / 22:461РусŁacБел

Каменны калодзеж і шафа, распісаная Драздовічам. Такія цуды захаваліся ў вёсцы на Глыбоччыне 

Аўтары тэлеграм-канала «Вёскі Беларусі» ездзяць па вясковай бацькаўшчыне і апісваюць у канале свае ўражанні. Сярод іншага яны ехалі на магілу вядомага беларускага мастака Язэпа Драздовіча, а ў вёсцы каля тых могілак пабачылі сапраўдныя цікавосткі. 

Падарожнікі пішуць:

«Мы ехалі па вёсцы, калі заўважылі калодзеж, выраблены з каменя і прыпыніліся, каб паглядзець. Насупраць, у сваім двары стаяла бабуля, да якой мы накіраваліся, каб спытаць хто зрабіў такую прыгажосць. Бабуля пачала распавядаць пра суседа, а мы ёй распавялі, што едзем на магілу Драздовіча.

І што вы думаеце? Праз 10 хвілін размовы Мальвіна Браніславаўна (так, мы пазнаёміліся) раптам кажа: «Хадзіце, я вам пакажу Язэпа Драздовіча шкаф». Мы нават аслупянелі.

Сапраўды, у яе хаце стаіць размаляваная Драздовічам шафа. На кожных дзверцах яго подпіс. Мальвіна Браніславаўна сказала, што ўжо хацелі яе набыць, але сын не хоча прадаваць сямейную каштоўнасць. А таксама распавяла, як яна мые шафу, каб не пасціраліся фарбы. Працаваў тады Язэп Драздовіч за ежу. У вёсцы шмат у каго былі ягоныя дываны, абрусы ці шафы, куды цяпер усё падзелася, бабуля не ведае.

Мы проста прыпыніліся і паразмаўлялі з бабуляй. Цуд».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
59
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
0
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
09.09.2022
...раптам кажа: «Хадзіце, я вам пакажу Язэпа Драздовіча шкаф». Мы нават аслупянелі.

Ну, слупянець не трэба! Пра гэтую шафу гадоў 5 таму, зняў ролік Аляксандр Краўцэвіч, глядзець БелСат трэба.   А вы ведаеце, што Драздовіч быў "класічным хранічным дармаедам" -- па сённяшніх крытэрах.  Яго была прышчаміла падатковая інспекцыя (хібы Пліскага р-на, быў такі) -- за няўплату падаткаў! Ходзіш, маўляў, па хатах, малюеш, жывеш з таго -- плаці падатак! А як вылічылі? Драздовіч жа на ўсіх сваіх працах ставіў аўтограф -- Drazdovič. Пасля гэтага наезду толькі літару – D.  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930