Знайсці
08.09.2022 / 22:306РусŁacБел

Украінцаў хапае не толькі на контрнаступленне на ўсходзе і поўдні, але і на вучэнні пры мяжы з Беларуссю

8 верасня Украіна не толькі наступала на Харкаўшчыне і Херсоншчыне, але і адпрацоўвала актыўную фазу вучэнняў «Паўночны ўраган» з удзелам байцоў Нацгвардыі, Дзяржпагранслужбы, Нацпаліцыі і Сілаў тэрытарыяльнай абароны. Вучэнні праходзяць у Жытомірскай, Ровенскай і Валынскай абласцях, якія мяжуюць з Беларуссю, паведаміла прэс-служба МУС Украіны.

«Паводле легенды вучэнняў, праваахоўнікі і вайскоўцы адпрацоўваюць пытанні інжынернага абсталявання абаронных пазіцый, а менавіта мініравання тэрыторый. Акрамя таго, падраздзяленні сумесна трэніруюцца праводзіць вызваленне тэрыторый ад сілаў і сродкаў праціўніка і адбіваць яго контрнаступленне. Разам з асноўнымі навучальнымі манеўрамі падраздзяленні спецыяльнага прызначэння таксама адпрацоўваюць выяўленне, блакаванне і ліквідацыю узброеных групаў і ДРГ», — паведаміла прэс-служба ўкраінскага МУС.

Беларускія вайскоўцы таксама сёння пачалі камандна-штабныя вучэнні. Паводле іх задумы, беларускія вайскоўцы выцясняюць за межы краіны ўмоўнага праціўніка, які заняў частку тэрыторыі Беларусі. Вучэнне праводзіцца на палігоне «Брэсцкі», а таксама ўчастках мясцовасці ў Мінскай і Віцебскай абласцях.

Чытайце таксама:

«Вызваленне часова захопленых тэрыторый». Пачаліся вучэнні Узброеных сіл Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Железный Дровосек /адказаць/
09.09.2022
Погляд Не,надо было лапки поднять и сдаться «на миласть пабядитялей-асвабадитялей». Украинцы защищают свою Родину. Что делают недоразвитые в человеч5ском отношении,мы видели в Буче и Мариуполе. Идёт по сути геноциод украинского народа,об этом регулярно то медведев,то михалков,то другие адепты москальского фашизма говорят, и только симоньянские телезрители говорят, что «Зеленский в мясорубку кидает». Там вообще-то не орда,там другая организация войска.
6
Погляд /адказаць/
09.09.2022
Железный Дровосек , смаж мазгі, дравасек)). Мясарубка яна і ёсць мясарубка, інакш не абвяшчалі б ва Украіне адну хвалю мабілізацыі за другой. А наконт арганізацыі войска — гэта трэба ва ўкраінскіх салдат спытаць, якія жаліслівыя відэа здымаюць, што ім усяго не хапае: ад вады да патронаў, што іх афіцэры кідаюць у полі, а самі ўцякаюць і г. д. Хаця, ты відавочна з ліку ўкраінскіх прапагандыстаў ці іхні мясцовы памочнік з "іржавымі" мазгамі)). А прапагандысты ўсюды аднолькавыя: вам трэба пераканаць людзей, каб яны паміралі за пуціных, парашэнак і зяленскіх, пакуль на іх крыві алігархі і прэзідэнты сабе кішэні набіваюць. Так што ідзі, дзядзька, лепш беларускую мову вучы, а не прамывай людзям мазгі прапагандай, тут дурных няма, каб ёй верыць)).
0
Железный Дровосек /адказаць/
09.09.2022
Погляд Абсалютна маеш рацыю—я такі прапагандыст,што азаронак зайздорсціць ды ўвесь час пытаецца адносна майстар- клясу! Тэлефануе штодня,і от жа халера—заўсёды не дае паснедаць, як мае быць! Скажы,калі ласка,ты з такой выкшталцонай мовай пэўна ў самога Караткевіча вучыўся? Не? А логікі дзе набраўся? Прапаганда не вада,як уп’ешся— дык бяда! Глядзі надалей салаў’ёва,ніхто ж не перашкаджае!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера