Знайсці
08.09.2022 / 20:192РусŁacБел

У МЗС Беларусі пракаментавалі сітуацыю з затрыманнем прадстаўніцы Еўрасаюза

У МЗС Беларусі пракаментавалі сітуацыю з нядаўнім затрыманнем прадстаўніцы ЕС у Беларусі Эвеліны Шульц. Прадстаўнік міністэрства Анатоль Глаз заявіў, што ў Венскай канвенцыі сярод функцый дыппрадстаўніка няма «ні шастанняў па судах, ні дачы адзнак працы судовай улады…».

Увогуле сітуацыю прадстаўнік МЗС РБ назваў «наўмыснай правакацыяй», мэта якой — «падштурхнуць беларускі бок да нейкіх больш рэзкіх крокаў». Пра гэта афіцыйны Мінск ужо заявіў Бруселю.

Аднак Еўрасаюз не згодзен з такой трактоўкай. Прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС Петэр Стана 8 верасня заявіў: «Незаконнае затрыманне нашага дыпламата з'яўляецца сур'ёзным парушэннем Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах». Бо сярод функцый дыпламата ёсць пункт «высвятленне ўсімі законнымі сродкамі ўмоў і падзей у дзяржаве знаходжання і паведамленне пра іх».

Затрыманне Эвеліны Шульц адбылося, калі яна выходзіла з памяшкання суда пасля публічнага абвяшчэння прысуду па выніках закрытага судовага працэсу, паводле якога дзесяць палітвязняў былі асуджаны на неабгрунтавана доўгія і жорсткія тэрміны зняволення. У міліцыі Шульц правяла дзве гадзіны, хаця паказвала міліцыянерам дыпламатычны пашпарт. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Сорам/адказаць/
08.09.2022
Лукашызм гэта дупа замест рта.
0
Сьмешны момант/адказаць/
08.09.2022
Таварыш Глаз, чаго ж вы не затрымлівалі расейскага амбасадара Бабіча, вось ён шмат дзе сунуў свой нос, ды шчэ паводзіў сябе мярзота.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера