Знайсці
08.09.2022 / 19:33РусŁacБел

ЗША: Украіна пры дапамозе «Хаймарсаў» падбіла каля 400 цэляў

Старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША Марк Мілі на сустрэчы ў Рамштайне заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы з дапамогай пастаўленых ЗША дальнабойных рэактыўных артылерыйскіх сістэм HIMARS падбілі больш за 400 расійскіх цэляў, піша Бі-бі-сі.

Фота ілюстрацыйнае

«Мы бачым рэальныя, вымяральныя вынікі ва Украіне дзякуючы прымяненню гэтых сістэм. Напрыклад украінцы патрапілі з дапамогай HIMARS у каля 400 цэляў, і ў іх быў велізарны разбуральны эфект», — сказаў Мілі.

Таксама ён закрануў пытанне ўкраінскага контрнаступлення, заявіўшы, што УСУ «стабільна прасоўваюцца».

Раней сёння намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Украіны Аляксей Громаў паведаміў, што ў Харкаўскай вобласці УСУ вызвалілі 20 населеных пунктаў і прарвалі абарону на 50 кіламетраў, вызваліўшы ад расійскай акупацыі тэрыторыю плошчай больш за 700 квадратных кіламетраў.

УСУ атрымалі амерыканскія рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS у чэрвені. У ЗША, перадаючы артылерыю, заявілі, што лічаць легітымнымі цэлямі для яе любыя расійскія цэлі на тэрыторыі Украіны. Паводле міжнароднага права, гэта адносіцца і да тэрыторыі анексаванага Расіяй Крыма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера