Знайсці
08.09.2022 / 17:421РусŁacБел

МАРГ: Закон аб паралельным імпарце амаль гатовы

Законапраект аб паралельным імпарце распрацаваны і перададзены ва ўрад Беларусі на ўзгадненне. Пра гэта паведаміў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, перадае БелТА.

Аляксей Багданаў

Па словах міністра, ён спадзяваецца, што прыняць закон аб паралельным імпарце ў Беларусі атрымаецца да канца года. Ён павінен спрасціць імпарт тавараў, забароненых да ўвозу ў Беларусь з прычыны заходніх санкцый, сказаў Багданаў на міжнародным форуме «Трэйд дыялог» у Мінску.

Інстытут паралельнага імпарту ўжо працуе ў Расіі. Ён прадугледжвае ўвоз у краіну тавараў без згоды праваўладальніка таварнага знака (гэта значыць, «паралельна» афіцыйнаму імпарту такіх тавараў праз дылераў, упаўнаважаных праваўладальнікам).

У гэтым канкрэтным выпадку, аднак, гаворка ідзе пра «паралельны» ўвоз тавараў тады, калі афіцыйныя пастаўкі адсутнічаюць у прынцыпе. 

Чытайце таксама:

У Беларусі легалізуюць шэры імпарт для абыходу санкцый. Разбіраемся, што гэта значыць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Няма нават што каментаваць/адказаць/
09.09.2022
Новости из МОРГа, простите тоесть из МАРГа. Отрицательный рост экономики показывает уверенное положительное возрастание падения импорта!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера