Знайсці
08.09.2022 / 17:23РусŁacБел

Мінздароўя: Поўны курс вакцынацыі ад каранавіруса прайшлі каля 70% беларусаў

Больш за 6,4 млн чалавек прайшлі ў Беларусі поўны курс вакцынацыі. Такую лічбу па стане на 8 верасня назвалі ў Міністэрстве аховы здароўя. 

У ведамстве ўдакладнілі, што пры гэтым як мінімум адной дозай прышчапіліся больш за 6,5 млн чалавек.

Больш за ўсё тых, хто прайшоў поўны курс вакцынацыі, у Мінску (1,3 млн) і Мінскай вобласці (больш за 987 тыс.). У Брэсцкай вобласці дзве прышчэпкі зрабілі 892,5 тыс. чалавек, у Віцебскай — 790,7 тыс., у Гомельскай — 976 тыс., у Гродзенскай — амаль 694 тыс., а ў Магілёўскай — 692 тыс.

Акрамя таго, адну дозу вакцыны супраць каранавіруса атрымалі 173 тыс. дзяцей ад 5 да 17 гадоў, з іх цалкам прышчэпленыz больш за 151 тыс.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, адной дозай вакцыны ахоплена 70,8% насельніцтва краіны, а цалкам прышчэпленыя 69,6%. Што тычыцца бустарных прышчэпак, то іх зрабілі 42,8% жыхароў Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера