Знайсці
08.09.2022 / 17:13РусŁacБел

Ліквідуецца арганізацыя «Супольнасць палякаў»

Грамадскае аб’яднанне «Супольнасць палякаў» (Wspólnota Polaków) знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Такое рашэнне 7 верасня прыняў Вярхоўны суд. Яму спатрэбілася для гэтага ўсяго адно судовае пасяджэнне.

Мечыслаў Яськевіч

Істцом па справе было Міністэрства юстыцыі Беларусі. Рашэнне суддзя Ганна Сакалоўская прыняла за адно пасяджэнне.

Гэтая польская арганізацыя ўтварылася ў 2017 годзе. Яе ўзначаліў Мечыслаў Яськевіч, які раней быў старшынём непрызнанага ўладамі Саюза палякаў. Калі на пасадзе ў выніку перавыбараў яго змяніла Анжаліка Борыс, ён са скандалам сышоў з СПБ і вырашыў стварыць уласную арганізацыю.

Са слоў Борыс, тады Яськевіч забраў маёмасць арганізацыі, застаўся вінен СПБ 30 000 еўра і не даў справаздачу за сваю дзейнасць ні перад СПБ, ні перад польскімі ўладамі. Яськевіч абвяргае: ён нічога не краў, а маёмасць перадаў створанай ім школе.

Арганізацыя Яськевіча планавала займацца падтрымкай польскай культуры і традыцый польскага народа. Пры ёй дзейнічала польская школа імя Яна Паўла II, у якой дзеці атрымлівалі дадатковую адукацыю. Стваральнік запэўніваў, што арганізацыя апалітычная. Але гэта ёй, як выглядае, не дапамагло.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930