Знайсці
08.09.2022 / 16:031РусŁacБел

Паставак iPhone 14 у Беларусь няма і не чакаецца

У сераду, 7 верасня, карпарацыя Apple правяла традыцыйную восеньскую прэзентацыю сваіх новых прадуктаў. Office Life звярнуўся да афіцыйнага рэсэлера прадукцыі Apple у Беларусі i-store.by і спытаў, ці чакаць беларускім карыстальнікам iPhone 14, новыя Apple Watch і Airpods Pro 2.

У краме нам сказалі, што новыя мадэлі гаджэтаў ад Apple у Беларусі не чакаюцца. Цяпер у i-store.by засталіся толькі 13-я айфоны ў двух колерах з гарантыяй 12 месяцаў.

У Расіі кіраўнік Мінпрамгандлю Дзяніс Мантураў ужо заявіў, што новыя iPhone могуць пастаўляцца на рынак па паралельным імпарце. «Калі спажыўцы захочуць набыць гэтыя тэлефоны — калі ласка. Такая магчымасць будзе», — сказаў ён.

У i-store.by на гэты конт лаканічна заўважылі, што «ніяк не звязаныя з Расіяй, і паставак няма і не прадбачыцца».

Сотавыя аператары Беларусі таксама пакуль не прапаноўваюць навінкі ад Apple.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Эплмэн/адказаць/
08.09.2022
Эта контора накручивали вторидорога по неадекватным ценам, всё будет в Беларуси у других поставщиков и по адекватным ценам. Apple прекратил с ними работать и правильно сделал.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера