Знайсці
07.09.2022 / 22:521РусŁacБел

ЕС назваў затрыманне свайго дыпламата ў Мінску сур'ёзным парушэннем Венскай канвенцыі

Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі пракаментавала затрыманне часовай паверанай у справах ЕС у Беларусі Эвеліны Шульц і назвала гэта найгрубейшым парушэннем Венскай канвенцыі. У сувязі з інцыдэнтам Еўрапейская служба знешніх дзеянняў выклікала часовую павераную ў справах Беларусі ў ЕС.

Фота: Tetiana SHYSHKINA, unsplash.com

«Гэта незаконнае затрыманне дыпламата з'яўляецца сур'ёзным парушэннем Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах, якая гарантуе асабістую недатыкальнасць дыпламатаў, і ставіць пад пытанне бяспеку дыпламатаў у Беларусі. Такое незаконнае затрыманне дыпламатычнага персаналу ЕС адбываецца ўжо другі раз. Еўрапейская служба знешніх дзеянняў ужо выклікала беларускую часовую павераную ў Бруселі для тлумачэння гэтага сур'ёзнага інцыдэнту», — паведамілі выданню Reform.by у прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.

6 верасня пасля абвяшчэння прысуду ў справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» былі затрыманыя некалькі чалавек, у тым ліку часовая павераная ў справах Еўрасаюза у Беларусі Эвеліна Шульц. Яе адпусцілі толькі праз дзве гадзіны.

Чытайце таксама:

Часовую павераную ў справах ЕС у Беларусі затрымалі пасля суда над палітвязнямі і каля 2 гадзін утрымлівалі ў міліцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Баба Гэля/адказаць/
08.09.2022
Заклапочанасьць цi азадачанасьць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930