Знайсці
07.09.2022 / 22:43РусŁacБел

Украінскі амбудсмен: Расійскі бок вярнуў цела брытанца Пола Уры са слядамі катаванняў

Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец паведаміў, што расійскі бок вярнуў знявечанае цела грамадзяніна Вялікабрытаніі Пола Уры, пра смерць якога ў палоне на акупаванай тэрыторыі Данеччыны стала вядома ў ліпені.

Пол Уры

«У ліпені мы бачылі заявы расійскіх прапагандыстаў пра смерць Уры «у выніку хваробы і стрэсу», а сёння, 7 верасня, мы атрымалі знявечанае цела. Канчатковую прычыну смерці Пола Уры пацвердзіць судова-медыцынская экспертыза, паведамілі ў амбасадзе Вялікабрытаніі ва Украіне. Як амбудсмен сёння магу з усёй адказнасцю сказаць, што такая смерць была гвалтоўнай. Такія катаванні чалавек проста не вытрымае. Я бачыў фота цела загінулага і сумневаў няма», — напісаў Лубінец у сваім тэлеграм-канале.

Ён адзначыў, што «забойства добраахвотніка Пола Уры праз катаванні — гэта ваеннае злачынства, якое будзе яшчэ адным доказам падчас суду над расійскім палітычным і вайсковым кіраўніцтвам, доказам у трыбунале для Пуціна».

Чытайце таксама:

У памерлага ў палоне ў «ДНР» брытанца быў дыябет, яму маглі не аказваць дапамогі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
30
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930