Знайсці
07.09.2022 / 21:1710РусŁacБел

З наступнага года школьная форма стане абавязковай

Нашэнне школьнай формы цяпер носіць рэкамендацыйны характар, але з наступнага навучальнага года яна стане абавязковай, заявіла старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Наталля Праскурава. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

«Сёлета рэкамендавана ўвесці элементы школьнай формы, а ўжо ў наступным навучальным годзе школьная форма стане абавязковай. Цяпер праведзена вялікая праца з дзецьмі, бацькамі, педагогамі. У кожнай установе адукацыі горада праходзілі абмеркаванне і галасаванне, якія тычацца ўвядзення пэўных элементаў у вопратцы навучэнцаў і эмблемаў. У выніку кожная школа мае свой твар», — адзначыла Праскурава.

Па словах чыноўніцы, большасць устаноў адукацыі спыніла свой выбар на камізэльках. «Канцэрну «Беллегпрам» нават прыйшлося павялічыць іх выпуск», — падкрэсліла яна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
18
08.09.2022
Обкатают в РБ, если зайдёт вернут в РФ. Как и ранее, участь оккупированной территории быть испытательным полем для метрополии. Школу берут под контроль, чтобы выращивать послушное стадо массово и повсеместно. Жаль и школьников, и родителей, которые ничего не предпринимают чтобы этому препятствовать
2
Елена/адказаць/
08.09.2022
Что только не придумают, что бы с родителей денег содрать. Я буду одевать ребёнка по финансовым возможностям,т.к.школьная форма не влияет на учёбу это однозначно!!
0
антисвета/адказаць/
09.09.2022
таксама не вітаю ўвядзенне формы ў нас у гэты час. бо канечне гэта шчэ адзін штрышок таталітарызму і казне грошы. але... форма ёсць у ЗША і інш...

а сёння... сёння бачыла прыгожую. група школьнікаў стаяла на прыпынку. дзяўчынкі, хлопчыкі. у іх белыя блузкі і чырвоныя пінжакі. колер такі, як на б-ч-б. так ярка. прыгожа
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930