Знайсці
07.09.2022 / 17:14РусŁacБел

Праз тыдзень Мінск пачнуць пераводзіць на падземныя крыніцы вады

Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў падчас сустрэчы з актывам БРСМ расказаў, калі ў Мінску пачнуцца будаўнічыя работы па поўным пераводзе горада на падземныя крыніцы вады. Лукашэнка раней загадаў зрабіць гэта да 2025 года, пішуць «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

Са слоў Кухарава, работы пачнуцца ўжо праз тыдзень.

«Праект гатовы, ён прайшоў інстанцыі. Ёсць разведаныя запасы вады: станцыі водазабору «Астравы», «Феліцыянава», «Віцкаўшчына». Яны знаходзяцца ў Дзяржынскім і Пухавіцкім раёнах. Там неабходна дасвідраваць каля 80 свідравін, што дазволіць здабываць для горада яшчэ 120 тысяч кубаметраў вады за суткі. Для яе транспарціроўкі ў сталіцу варта пракласці 90 кіламетраў труб метровага дыяметру.

Да рэалізацыі праекта плануем прыступіць ужо 15 верасня, калі прадпрыемствы Мінскай вобласці завершаць уборку ўраджаю, бо шлях вадаправода праходзіць праз сельгасугоддзі».

Паводле слоў Кухарава, горад кожны год спажывае каля 450-460 тысяч кубічных метраў вады. 340 тысяч з іх здабываюць з падземных крыніц, якія забяспечваюць усе раёны сталіцы, акрамя Фрунзенскага і Маскоўскага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930