Знайсці
07.09.2022 / 15:585РусŁacБел

Эрдаган назваў зброю, што пастаўляецца Украіне, металаломам

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган лічыць, што баявыя дзеянні ва Украіне скончацца няхутка. Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што заходнія краіны адпраўляюць ва Украіну зброю, якая з'яўляецца «металаломам», у пытаннях зброі ні Украіна, ні Расія не саступаюць адна другой. Акрамя таго, як лічыць Эрдаган, палітыка заходніх краін толькі спрыяе эскалацыі канфлікту, паведамляе «Коммерсант»

«Кажуць, ва Украіну адпраўляецца зброя. Нават нягледзячы на тое, што там вельмі шмат металалому, яны ўсё роўна працягваюць адпраўляць зброю. Калі казаць па гэтым пытанні, ні Расія, ні Украіна не з'яўляюцца пераможцамі. Падобна на тое, гэта сведчыць, што ўсё не скончыцца вельмі хутка», — заявіў Эрдаган на брыфінгу па выніках перамоваў з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам.

Прэзідэнт Турцыі лічыць, што многія няправільна ацэньваюць Расію. «Расія — не тая краіна, якую варта недаацэньваць. Расія спыніла пастаўкі прыроднага газу. Цэны выраслі ў Еўропе ў адно імгненне. Усе чакаюць найгоршага. Чаму вы не падумалі пра гэта раней?» — сказаў ён.

Правільнай пазіцыяй па канфлікце ва Украіне Эрдаган лічыць палітыку нейтралітэту. «Турцыя заўсёды праводзіла палітыку раўнавагі паміж Расіяй і Украінай. Мы працягнем праводзіць палітыку нейтралітэту», — заявіў ён. «Можна сказаць, што ў гэтай вайне ёсць пераможца? Пераможцы няма, але ёсць шмат тых, хто прайграў. Паміраюць людзі», — сказаў прэзідэнт Турцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
31
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
97
1
Аник воин/адказаць/
07.09.2022
Успокойтесь вояки
1
Нина/адказаць/
07.09.2022
"Мы продолжим проводить политику нейтралитета" - ну еще бы, ему на голову бомбы ведь не падают!
В критических ситуациях действует принцип "кто не с нами, тот против нас". Придерживающиеся нейтралитета - пособники врага.
0
Аляксей/адказаць/
08.09.2022
Такі ж балабол, як л*кашэнка. Нясе абы што
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930