Знайсці
07.09.2022 / 09:16РусŁacБел

Брашура «Беларускі музей імя Івана Луцкевіча» вярнулася ў Вільню

Арыгінал брашуры А. Луцкевіча «Беларускі музэй ім. Івана Луцкевіча» (Вільня, 1933) з калекцыі Скарынаўкі вярнуўся ў Вільню.

Куратарка віленскага Беларускага музея Паўліна Вітушчанка з падараванай брашурай Луцкевіча

Як паведамляе ў фэйсбуку Скарынаўская бібліятэка, сёлетняя выстава «Няскораныя» ў Лондане атрымала нечаканую дапамогу ад віленскага Беларускага музэю імя І. Луцкевіча, які пазычыў унікальныя дакументы і артэфакты часоў сталінскіх рэпрэсіяў і лісты сённяшніх палітвязняў.

У падзяку Скарынаўка вырашыла падараваць віленскаму Беларускаму музею арыгінал брашуры Антона Луцкевіча «Беларускі музэй ім. Івана Луцкевіча» (Вільня, 1933). У брашуры Антон Луцкевіч апісвае ўнікальную калекцыю музэю, якая на той час налічвала каля 200 археалагічных знаходак з тэрыторыі Беларусі ад часоў палеаліту, пячаткі полацкіх князёў ХІ-ХІІ стст., рукапіснае Евангелле ХІV cт. з Наваградчыны, частку пражскай Бібліі Скарыны 1517 г., Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., кнігазбор з 14 тысячаў кніг, каштоўныя прадметы этнаграфіі, мастацтва, ды інш. Музей быў ліквідаваны савецкімі ўладамі ў 1944 г. і падзелены паміж установамі культуры ЛітССР і БССР, частка калекцыі была вывезеная ў Маскву. Цяперашні Беларускі музэй імя Івана Луцкевіча у Вільні, адноўлены ў 2001 г. намаганнямі віленскіх беларусаў, адраджае віленскую музейную традыцыю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930