Знайсці
06.09.2022 / 22:453РусŁacБел

Ціханоўская пра амністыю: Мы будзем шчаслівыя кожнаму, хто выйдзе на волю. Але дзякаваць стваральнікам пекла не будзем 

Святлана Ціханоўская выказалася пра планы амністыі, пра якія сёння зранку гаварылі на нарадзе ў Лукашэнкі і пасля цэлы дзень абмяркоўвалі.

Згадаўшы пра сённяшні жорсткі прысуд па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» і хапун пасля яго, Ціханоўская адзначыла: 

«Пры гэтым рэжым гаворыць пра магчымыя амністыі, адначасова з гэтым набіраючы новых закладнікаў для гандлю і абмяркоўваючы планы па пазбаўленні беларусаў грамадзянства, што супярэчыць Канстытуцыі Беларусі.

Мы шчаслівыя кожнаму, хто выходзіць на волю. Але не будзем дзякаваць тым, хто сам зладзіў пекла для людзей — і потым вырашыў яго спыніць.

Тое, што людзі незалежна ад сваіх палітычных меркаванняў знаходзяцца на волі, павінна быць нормай, а не «падарункам».

Мы не забудзем, што рэжым пачынае размовы пра амністыі толькі тады, калі спрабуе гандлявацца закладнікамі дзеля зняцця санкцый. Мы не дазволім гэтага зрабіць. Мы ведаем сапраўдны твар гэтай сістэмы».

Ціханоўская згадала пра тое, што рэжым ужо забірае ў арыштаваных маёмасць і прадае яе праз крамы канфіскатаў. Гэты лёс ужо, паводле яе, напаткаў яе з мужам кватэру ў Мінску:

«Нашу з Сяргеем Ціханоўскім мінскую кватэру арыштавалі. У ёй апісалі ўсё — аж да акварэльных фарбаў дзяцей, каб прадаць і сабраць грошай у казну».

У гомельскай сетцы крамаў канфіскату «Ваш выбар», якая належыць Кіраўніцтву спраў Лукашэнкі, як сцвярджае Ціханоўская, цяпер прадаюць тэхніку, з якой 29 мая 2020 года затрымалі Сяргея.

Заклікаўшы беларусаў нічога ў такіх крамах не набываць і дапамагаць сем'ям палітвязняў, напрыканцы Ціханоўская яшчэ раз падкрэсліла:

«Мы будзем шчаслівыя кожнаму зняволенаму па палітычных матывах, які выйдзе на волю. Але выйсці павінны абсалютна ўсё».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
40
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1
2
Кубрык/адказаць/
06.09.2022
Ізноў рацыя !
2
Бондар/адказаць/
07.09.2022
Кубрык, нобелеўскую прэмію ёй, каб не яна то і не дашлі б іншыя да такіх "глыбокіх" высноў.
1
Кубрык/адказаць/
07.09.2022
Бондар, па-першае, "іншыя" гэтыя высновы не агучылі, калі нават і дайшлі да іх, а па-другое, чытаючы вашыя камэнтары, сумнеўна, што асабіста вы дайшлі да тых высноваў разам з "іншымі"...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930