Наста Кудасава. Лісты. Верш.
Паэтка нагадала ў сваім фэйсбуку свой ужо даволі даўні, але, на жаль, надалей актуальны верш.
Фота: Фэйсбук
кажуць, лісты ў турму не губляюцца назаўсёды.
яны адрошчваюць крылы, збіраюцца ў стаі лісцíныя
і некуды ў неба лятуць, будуюць там гнёзды свабоды…
татуіроўкі літар не зажываюць на белых спінах.
а вязні становяцца вязамі, яны прарастаюць праз краты,
лістоту сваю шукаючы, голым галлём галёкаюць…
і неба да іх прыходзіць — лістамі і лісцянятамі.
і боль адпускае ўсіх, сплываючы прэч аблачынкай лёгкай.
24.12.2020
11
0
0
0
0
0
Па-беларуску выходзяць бразільскія народныя казкі
 1
Каментары
10
Басё/адказаць/06.09.2022
Не хоку, але ж прысмак як пасля японскіх хоку
20
Хочу всё знать/адказаць/07.09.2022
Цікава, ці прыходзіцца Наста кімсьці Юрыю Кудасаву ?
10
антипоэзия/адказаць/07.09.2022
⤷Басё, хоку гэна ў пазьняка...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера