Знайсці
06.09.2022 / 19:18РусŁacБел

Выйшаў на волю палітвязень Сяргей Розум

Сяргей Розум — жыхар Мар’інай Горкі, фігурант крымінальнай «рэйкавай справы». 31 жніўня палітвязень скончыў адбываць тэрмін у шклоўскай калоніі № 17 і выйшаў на волю, паведамляе «Вясна».

28 красавіка 2021 года суд Пухавіцкага раёна асудзіў Сяргея Розума па ч. 1 арт. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага транспарту) да двух гадоў калоніі.

Згодна з абвінавачваннем, Сяргей 14 снежня 2020 года, знаходзячыся на чыгуначных шляхах у раёне сёмага пікету 436 кіламетра, размешчанага паблізу пасёлка Мар'іна Пухавіцкага раёна, наўмысна прымацаваў металічны дрот паміж дзвюма чыгуначнымі рэйкамі праз абмотванне яго вакол рэек.

У выніку ягоных дзеянняў каля 23.20 гадзін адбылося замыканне рэйкавага ланцуга названага ўчастка, на нявызначаны тэрмін быў пададзены ілжывы сігнал аб занятасці ўчастка чыгуначанага шляху, што абмяжоўвала на ўезд на яго пры фактычна свабодным стане.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930