Знайсці
06.09.2022 / 17:492РусŁacБел

Eurobarometer: Абсалютная большасць еўрапейцаў — за падтрымку Украіны і змяншэнне залежнасці ад Расіі

Большасць еўрапейцаў па стане на чэрвень-ліпень 2022 года выступалі за працяг падтрымкі Украіны і змяншэнне залежнасці ад расійскіх энерганосьбітаў. Такія вынікі засведчыла даследаванне грамадскай думкі Eurobarometer.

Футбольны заўзятар на матчы ў Партугаліі. Фота: AP Photo/Luis Vieira

Абсалютная большасць выступае за падтрымку Украіны ў сувязі з нападам Расіі. 92% падтрымліваюць аказанне гуманітарнай дапамогі, 90% — наданне прытулку ўкраінцам, якія выязджаюць за мяжу з-за вайны, 78% — эканамічныя санкцыі супраць расійскіх эліт і бізнэсу.

68% рэспандэнтаў падтрымліваюць фінансаванне з еўрапейскага бюджэту ваеннай дапамогі для Украіны. 57% апытаных задаволеныя тым, як адрэагавалі на расійскую агрэсію супраць Украіны на ўзроўні ЕС, на ўзроўні нацыянальных урадаў — 55%.

86—87% рэспандэнтаў згаджаюцца, што краінам ЕС трэба больш інвеставаць у аднаўляльныя крыніцы энергіі і памяншаць залежнасць ад расійскага газу. 78% гавораць, што змянілі свае звычкі для больш эканомнага выкарыстання энергарэсурсаў або плануюць гэта зрабіць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Воля/адказаць/
06.09.2022
Зараз вылезыць замшэлыя іксперты і раскажуць вам, што гэта ўсё лухта і заходняя прапаганда, што не ўсё так адназначна.
08.09.2022
Не ведаю, што ў думках еўрапейцаў, адназначна яны не думаюць пра Украіну ўвесь час.
Украінскіх сцягаў на вуліцах значна паменьшыла, але ўсё роўна сустракаю іх кожны дзень у розных месцах. У тым ліку і ў вокнах звычайных жылых дамаў.


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера