Знайсці
06.09.2022 / 16:40РусŁacБел

Пракуратура Кіева арыштавала маёмасць трох беларускіх кампаній

Тры асфальтабетонныя заводы, якія належаць беларускім кампаніям, перададзеныя пракуратурай Кіева мясцоваму Нацыянальнаму агенцтву па выяўленні і менеджменце актываў. Інфармацыя пра гэта з'явілася на старонцы ўкраінскага ведамства ў фэйсбуку.

У паведамленні сказана, што гаворка ідзе пра асфальтабетонныя заводы. Кошт перададзеных актываў ацанілі ў 120 млн грыўняў, ці 3,2 млн даляраў. Прадпрыемствы працавалі ў Кіеве, а таксама ў Жытомірскай і Мікалаеўскай абласцях.

Украінскія ўлады цяпер вырашылі таксама расследаваць, ці не былі прысвоеныя сродкі ўкраінскага дзяржбюджэту, якія выдзяляюцца на будаўніцтва, рэканструкцыю і рамонт дарог.

Гэта не першы выпадак арышту беларускай уласнасці ва Украіне. Раней кіраўнік МЗС Уладзімір Макей заяўляў, што Мінск дэталёва вывучае ўсе гісторыі, звязаныя з арыштам беларускай маёмасці за мяжой, і не пакіне гэтыя дзеянні без адказу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера